Перайсці да зместу

Рухавік браўзера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рухавік браўзера — асноўны кампанент кожнага вялікага вэб-браўзера. Асноўная задача рухавіка браўзера — ператварэнне дакументаў HTML і іншых рэсурсаў вэб-старонкі ў інтэрактыўнае візуальнае прадстаўленне на прыладзе карыстальніка.

Выкананне кода JavaScript — гэта асобная справа, кожны вялікі вэб-браўзер выкарыстоўвае для гэтага спецыяльны механізм — рухавік Javascript. Мова Javascript была першапачаткова створана для выкарыстання ў браўзерах, але цяпер яна таксама выкарыстоўваецца ў іншых праграмах, таму рэалізацыя рухавікоў Javascript аддзелена ад рухавікоў браўзераў. У вэб-браўзеры гэтыя два механізмы працуюць узгоднена праз агульную структуру даных DOM.

Рухавікі браўзераў таксама выкарыстоўваюцца ў іншых тыпах праграм, акрамя вэб-браўзераў. Паштовым кліентам яны патрэбныя для адлюстравання электроннай пошты ў фармаце HTML. Фреймворк Electron, які працуе на аснове рухавіка браўзера Google Chromium, выкарыстоўваўся для стварэння праграм для персанальных камп’ютараў.

Вядомыя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Apple стварыла рухавік WebKit для свайго браўзера Safari на аснове рухавіка KHTML праекта KDE. Усе браўзеры для iOS павінны выкарыстоўваць WebKit як рухавік.[1]
  • Google першапачаткова выкарыстоўваў WebKit для свайго браўзера Chrome, але пазней стварыў уласны механізм Blink на яго аснове.[2] Усе браўзеры на базе Chromium выкарыстоўваюць Blink, як і праграмы, створаныя з дапамогай Chromium Embedded Framework, Electron або любога іншага фрэймфорка, які выкарыстоўвае Chromium.
  • Microsoft мае два прапрыетарныя рухавікі — Trident і EdgeHTML. Trident выкарыстоўваецца ў браўзеры Internet Explorer. EdgeHTML быў арыгінальным рухавіком браўзера Edge, але пазней Microsoft вырашыла перайсці на рухавік Blink.[3] EdgeHTML працягвае выкарыстоўвацца ў некаторых праграмах.
  • Mozilla распрацоўвае механізм Gecko для свайго браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird.
  1. Open-sourcing Chrome on iOS! (англ.) (2017). Праверана 29 студзеня 2023.
  2. Bright, Peter. Google going its own way, forking WebKit rendering engine (англ.). Ars Technica. Conde Nast (3 красавіка 2013). Праверана 29 студзеня 2023.
  3. Microsoft Edge Browser To Get New Rendering Engine but EdgeHTML Continues (англ.). Redmond Mag (10 снежня 2018). Праверана 29 студзеня 2023.